Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Палескі

Тэатральнае жыццё г. Пінска Брэсцкай вобласці мае даўнюю гісторыю. Пасля Вялікай Айчыннай вайны працаваў Пінскі абласны драматычны тэатр (1946–1954). Праз працяглы час прафесійны тэатр у Пінску быў адроджаны — створаны на базе тэатра-студыі «Дыяген» (назва калектыву з 1992 г.) гарадскога Дома культуры.

Установа адукацыі «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт» была заснавана 5 красавіка 2006 г. на базе рэарганізаванай установы адукацыі «Пінскі дзяржаўны вышэйшы банкаўскі каледж Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь». Стварэнне Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта дазволіла арганізаваць падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў прадпрыемстваў і арганізацый рэгіёна, стварыць на Палессі інавацыйны адукацыйны, навуковы і культурны цэнтр, універсітэт даследчага тыпу.

Аляксандр Львовіч Ільін нарадзіўся 26 красавіка 1956 г. у г. Верхнедняпроўску Днепрапятроўскай вобласці (Украіна). У 1972 г. паступіў на механіка-матэматычны факультэт Днепрапятроўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Мікалай Пятровіч Ярчак нарадзіўся 25 мая 1950 г. у вёсцы Гошчава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і настаўніка. У 1966 г. скончыў Гошчаўскую сярэднюю школу і паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна на факультэт хіміі. Вучобу ў БДУ у 1971 г. скончыў з рэкамендацыяй для паступлення ў аспірантуру.

Палескі дзяржаўны ўніверсітэт быў створаны 5 красавіка 2006 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 230 на базе Пінскага філіяла Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта і Пінскага дзяржаўнага вышэйшага банкаўскага каледжа Нацыянальнага банка Беларусі. 1 верасня 2006 года ва ўрачыстым адкрыцці новага ўніверсітэта прыняў удзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Г. Лукашэнка.

Палеская доследная станцыя меліярацыйнага земляробства і лугаводства заснавана на падставе Пастановы Савета Народных камісараў СССР № 1522 ад 22 чэрвеня 1945 года “Аб неадкладных мерапрыемствах па аднаўленні асушальных сістэм і асваенню асушаных зямель ў Беларускай ССР”. Месца будаўніцтва станцыі было абрана ў вёсцы Красцінава (з 1969 г. пасёлак Палескі Лунінскага сельсавета) Лунінецкага раёна Пінскай (зараз Брэсцкай) вобласці на Лунінскім балотным масіве, які ўваходзяць у тарфяное радовішча «Хольчэ» і размешчаны па левы бок ад ракі Бобрык ў яе ніжнім цячэнні.